Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На збітага журналіста Радыё «Свабода» склалі пратакол за непадпарадкаванне міліцыі

17.07.2020 16:31
Невядомыя людзі ў цывільным зламалі яму нос пры затрыманні.
     15
Антон Трафімовіч пасля брутальнага затрымання 15 ліпеняфота: Радыё «Свабода»

Журналіста Радыё «Свабода» ў пятніцу зноў даставілі ў РУУС Завадскога раёна ў Мінску. На яго склалі адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода». 

15 ліпеня Антона Трафімовіча брутальна затрымалі ў цэнтры Мінску пасля заканчэння стрыму ад Цэнтравыбаркаму, дзе сабраліся прыхільнікі Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. Невядомыя людзі ў цывільным зламалі яму нос пры затрыманні.

На наступны дзень міліцыя патлумачыла, што журналіст аказваў супраціўленне, і таму супраць яго прымянілі фізічную сілу.

Трафімовіч лічыць, што справа супраць яго цалкам выдуманая. Міліцыя такім чынам спрабуе апраўдаць свой гвалт.

Сёння раніцай журналіст ехаў здымаць пабоі ў судмедэкспертызу. На вуліцы Кіжаватава да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі і завезлі, забраўшы тэлефон, у РУУС Завадскога раёна.

Журналіст правёў у міліцыі каля дзвюх гадзін. Ён адмовіўся даваць паказанні і не падпісаў пратаколы.

«Сказалі, што павязуць у суд, але адпусцілі без тлумачэнняў, – сказаў ён. – Я ўпэўнены, гэта проста яшчэ адна спроба застрашыць мяне і іншых журналістаў».

Антон Трафімовіч падаў заяву ў Следчы камітэт і просіць распачаць крымінальную справу па артыкуле 198 Крымінальнага кодэксу – перашкода прафесійнай дзейнасці журналіста.

«Беларускія ўлады перад выбарамі 9 жніўня спрабуюць спыніць нашу журналісцкую

працу і перашкодзіць аўдыторыі атрымліваць доступ да надзейных навінаў», – заявіла выканаўца абавязкаў прэзідэнта Радыё «Свабодная Эўропа/Радыё Свабода» Дэйзі Сіндэлар пасля шэрагу затрыманняў журналістаў «Свабоды».

вс