Кандыдатка на пасаду прэзідэнта РБ Ганна Канапацкая паведаміла, што не будзе прымаць удзел у перадвыбарчых тэледэбатах - піша «Наша Ніва» са спасылкай на сацсеткі.
«Як вопытны палітык, які адбыўся, я не маю ні права, ні жадання спаборнічаць з загадзя слабейшымі апанентамі. Удзельнічаць у дзіцячых шоу пракрамлёўскіх марыянетак, якое складаецца з хлопчыкаў-спойлераў і дзяўчынак-рагатушак, дазволіць сабе не магу ніяк. Мне неўзабаве яшчэ краінай кіраваць», — напісала Канапацкая.
Ліст у ЦВК аб адмове яна адправіць у панядзелак.
нг