Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне пакінуць без задавальнення скаргу экс-кіраўніка Парку высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы на рашэнне Цэнтрвыбаркама не рэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты.
«Суд прыходзіць да высновы аб адсутнасці прававых падстаў для задавальнення скаргі Цапкалы і адмены пастановы ЦВК ад 14 ліпеня 2020 года», – заявіла суддзя Ганна Сакалоўская ў ходзе пасяджэння ВС у панядзелак.
Сакалоўская дадала, што суд вырашыў пастанову ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі Цапкалы кандыдатам у прэзідэнты пакінуць без зменаў, а скаргу на гэтае рашэнне – без задавальнення. Пры гэтым, працягнула суддзя, рашэнне ўступае ў сілу неадкладна, абскарджанню не падлягае.
Як паведамлялася, 14 ліпеня Цэнтрвыбаркам Беларусі не зарэгістраваў Цапкалы кандыдатам у прэзідэнты з-за недахопу неабходных для гэтага 100 тыс. сапраўдных подпісаў за яго вылучэнне. Ініцыятыўная група Цапкалы сабрала больш за 200 тыс. подпісаў. Па дадзеных штаба, у выбаркамы было здадзена 160 тыс. подпісаў. ЦВК прызнала сапраўднымі менш за 80 тыс. подпісаў.
16 ліпеня Цапкала падаў у Вярхоўны суд скаргу на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, пры гэтым ён адзначаў, што «не мае ніякіх ілюзій у дачыненні да таго, якое рашэнне суд вынесе».
яс