Кіраўнік Беларусі 21 ліпеня заклікаў беларусаў правесці летні адпачынак сёлета ў сваёй краіне, абгрунтоўваючы гэта небяспекай заразіцца каранавірусам за мяжою, перадае «Радыё Свабода».
«Многія цяпер беларусы ўбачылі, што яны ўсё перамаглі, і рынуліся зноў на берагі, у Турэччыну, Егіпет, туды, у пекла, дзе сёння яшчэ хварэюць людзі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з актывам Гомельскай вобласці. – Мы нікога не трымаем. Едзьце, але ведайце, што, вярнуўшыся адтуль, вы трапіце ў каранцін як мінімум 10 дзён за свой кошт. Таму я вас прашу – пабудзьце гэты год дома. У нас хапае санаторыяў, у нас добрая прырода, адпачніце тут».
Павлдле афіцыйных звестак, у Беларусі на 21 ліпеня зарэгістравана 66 348 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. З пачатку эпідэміі Sars-Cov-2 ад наступстваў гэтай хваробы памерлі 507 чалавек.
эж