Ад 24 ліпеня новы дызель-цягнік пачне курсіраваць па маршруце Гродна-Мінск-Гродна, перадае БелТА.
Шасцівагонны дызель выраблены польскай кампаніяй PESA Bydgoszcz SA. Ён паступіў на Беларускую чыгунку ў 2020 годзе. Новы рухомы састаў ДП6 адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту. Канструкцыйная хуткасць руху цягніка – 140 км/г.
Прасторны салон абсталяваны мяккімі крэсламі з рэгуляваннем спінкі і падлакотнікаў. Усе месцы забяспечаныя індывідуальнымі разеткамі для падзарадкі гаджэтаў, таксама ў дызель-цягніку ёсць Wi-Fi. У салоне маецца шматфункцыянальная зона для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, пасажыраў з дзіцячымі каляскамі, роварамі і буйным багажом
Кожны вагон абсталяваны кандыцыянерам, паніжаная падлога і дзверы з высоўнымі прыступкамі робяць пасадку хуткай і зручнай.
Тры пары такіх цягнікоў ужо курсуюць з снежня 2019 года па маршруце Мінск-Віцебск.
эж