Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Валерый Цапкала заклікае стварыць Камітэт народнага адзінства (ВІДЭА)

23.07.2020 09:41
Пасля адмовы ў рэгістрацыі Валерый Цапкала падтрымаў кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую і ўвайшоў у яе абʼяднаны штаб.
Валерый Цапкалафота: профіль Валерыя Цапкалы ў сетцы Facebook

Экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Валерый Цапкала прапануе стварыць Камітэт народнага (або нацыянальнага) адзінства. Пра гэта ён заявіў у сваім відэазвароце, паведамляе «Еўрарадыё».

Палітык заявіў, што ўлады прыбралі з выбараў трох асноўных кандыдатаў, «сукупная электаральная падтрымка якіх складала 97%». Па яго словах, Камітэт народнага адзінства павінен вырашыць адну задачу – змену ўлады.

У гэтае аб'яднанне Цапкала запрасіў палітыкаў, якіх Лукашэнка выціскаў на грамадскую перыферыю, спартоўцаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі.

«Наша задача – прыбраць тых, хто разглядае беларускі народ як крыніцу для свайго дабрабыту, каб у яго былі грошы будаваць сабе рэзідэнцыі, набываць сабе самалёты, «Тэслы» і «Майбахі», – заявіў палітык.

Нагадаем, што пасля адмовы ў рэгістрацыі Валерый Цапкала падтрымаў кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую і ўвайшоў у яе абʼяднаны штаб.

вс