З 1 ліпеня замежнікі, якія плануюць прыехаць у Беларусь, могуць анлайн даведацца, ці дазволены ім уезд у краіну, паведамляе сайт Дзяржпагранкамітэта. Пра гэта інфармуе партал naviny.by.
Атрымаць гэтую інфармацыю замежніку альбо яго прадстаўніку можна бясплатна на афіцыйным сайце МУС.
Для гэтага ў раздзеле «Паслугі – анлайн-сэрвісы» неабходна выбраць укладку «Праверка забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь» і запоўніць усе палі прапанаванай формы.
У выніку запыту пры ўмове супадзення ўсіх рэквізітаў імя і прозвішча на рускай альбо англійскай мове (лацінская транслітарацыя) заяўнік убачыць электроннае паведамленне на старонцы сайта.
У мінулым годзе намеснік міністра ўнутраных спраў Іван Падгурскі казаў, што ў спіс замежнікаў, якім забаронены ўезд у Беларусь, «уключана 1 мільён 142 тысячы інфармацый».
вс