Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сярэдні заробак у Беларусі ў чэрвені склаў амаль 1250 рублёў

24.07.2020 16:19
У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата ў студзені-чэрвені ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года ўзрасла на 8,2%
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDzerkach Viktar / Shutterstock.com

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў чэрвені склала 1248 рублёў 90 капеек, паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у чэрвені дасягнула больш за 1748 рублёў. У Мінскай вобласці яна склала 1233 рублі, Гомельскай – 1108 рублёў, Брэсцкай – амаль 1084 рублі, Віцебскай – амаль 1075 рублёў, Гродзенскай – амаль 1068 рублёў, Магілёўскай – 1033 рублі.

У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-чэрвені ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года ўзрасла на 8,2%.

Больш за ўсё ў чэрвені атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (4848 рублёў), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання, грузавы паветраны транспарт, дзейнасць у галіне тэлекамунікацый, горназдабываючая прамысловасць і інш.

Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (587 рублёў), у сферы творчай дзейнасці і забаў, бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры, працаўнікам воднага транспарту і г.д.

вс