Аляксандр Лукашэнка перанёс штогадовае пасланне беларускаму народу.
Мерапрыемства было запланаванае на панядзелак, 3 жніўня, аднак пройдзе (па дадзеных на сённяшні дзень) 4 жніўня, паведамляе партал naviny.by.
Як паведаміў агенцтву БелаПАН старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч, «дэпутатам давялі, што [адбудзецца] ў аўторак, у панядзелак адкрыецца пазачарговая сесія».
Паводле словаў Гайдукевіча, які таксама з'яўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, прычыны пераносу даты паслання дэпутатам не растлумачылі.
Такім чынам, Лукашэнка выступіць з пасланнем у дзень пачатку датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта.
вс