Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Заканадаўства не забараняе фатаграфаваць бюлетэні

03.08.2020 09:56
Беларускія праваабаронцы зрабілі заяву напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.
Ілюстрацыйны здымакImage by Ulrike Leone from Pixabay/СС0

На беларускім дзяржаўным тэлебачанні пачалі паказ інфармацыйных ролікаў пра выбарах, у гаворыцца, што дзейнае выбарчае заканадаўства краіне не прадугледжвае фатаграванне выбаршчыкамі атрыманых імі выбарчых бюлетэняў і перадачы фотаздымкаў трэцім асобам. Гэтыя звесткі абверглі прадстаўнікі кампаніі незалежнага назірання за выбарамі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Праваабаронцы адзначылі, што дзейнае выбарчае заканадаўства не ўтрымлівае забароны на фатаграфаванне выбаршчыкам атрыманага ім выбарчага бюлетэня, а роўна і на іншыя дзеянні з бюлетэнямі (пашкоджанне, знішчэнне ці вынас з выбарчага ўчастка).

Таксама выбарчае заканадаўства не прадугледжвае ніякіх забаронаў на добраахвотную перадачу выбаршчыкам фотаздымкаў выбарчага бюлетэня (у тым ліку з адзнакай за канкрэтнага кандыдата) трэцім асобам. Дадзеныя дзеянні не цягнуць за сабой адказнасць за парушэнне выбарчага заканадаўства пры правядзенні выбараў (арт. 49 ВК, арт. 191, 192 КК, арт. 9.10 КоАП).
Адпаведна ўсялякія патрабаванні аб спыненні дадзеных дзеянняў выбаршчыкаў з боку сябраў выбарчых камісіяў, супрацоўнікаў міліцыі, іншых асобаў, будуць насіць заведама незаконны характар.

Праваабаронцы нагадалі, што ўдзел у датэрміновым галасаванні з'яўляецца правам, а не абавязкам грамадзяніна. Удзел у выбарах носіць добраахвотны характар: выбаршчык сам вырашае ці прымаць яму ўдзел у галасаванні. Калі выбаршчыкі не знаходзяцца па месцы свайго пражывання і не могуць наведаць участак у асноўны дзень выбараў, яны могуць прагаласаваць у любы з пяці дзён датэрміновага галасавання.

Кантроль, прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні, як і ў выбарах у цэлым, зʼяўляецца парушэннем закона і цягне адпаведную адказнасць.

юл