Былыя і цяперашнія вучні СШ №12 у Мінску, у якой падчас выбарчай кампаніі было размешчана некалькі ўчасткаў для галасавання, на якіх былі выяўлены шматлікія парушэнні, аб'ядноўваюцца, каб падтрымаць флэш-моб #спасибочтонаучили!
Мэта іх акцыі прыцягнуць увагу работнікаў школы і выбарчай камісіі, якая па гэты дзень, на вялікі жаль, так і не апублікавала вынікі галасавання, не даўшы выбаршчыкам азнаёміцца з пратаколам.
У суботу, 15.08, а 14:00, яны збіраюцца каля сценаў роднай школы, каб прынесці падзякі ад ганебных настаўнікаў-сябраў камісій!
Ужо ёсць каля 100 ахвотных прыняць удзел у флэш-мобе. Яны запрашаюць іншых вучняў далучыцца да акцыі!
ав