Сёння ў Мінску прайшло развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім, загінулым 10 жніўня на вуліцы Прытыцкага, дзе сілавікі брутальна разагналі акцыю пратэсту. Сям'я развіталася з ім на Альшэўскага (туды прыйшлі многія мінчане), жыхары горада жа сабраліся на месцы гібелі мужчыны на Пушкінскай. Сабраліся тысячы людзей.
У пасведчанні аб смерці паказана, што асноўная прычына смерці Аляксандра – адкрытая рана грудной клеткі, ён памёр ад масіўнай страты крыві. У Міністэрстве ўнутраных спраў заяўлялі, што Тарайкоўскі хацеў кінуць выбуховае прыстасаваньне ў сілавікоў, але яно выбухнула ў яго ў руцэ, з-за чаго мужчына і памёр. Аднак, відавочцы распавядалі, што ў мужчыны ў руцэ нічога не выбухала. Аляксандру было 34 гады, у яго засталася 3-гадовая дачка.
Ав/tut.by
Сям'я развіталася з ім на Альшэўскага (туды прыйшлі многія мінчане), жыхары горада жа сабраліся на месцы гібелі мужчыны на Пушкінскай.
Сёння ў Мінску прайшло развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім, загінулым 10 жніўня на вуліцы Прытыцкага, дзе сілавікі брутальна разагналі акцыю пратэсту.