Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 100 тыс. чалавек у цэнтры Мінска патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі

16.08.2020 14:13
Сёння ўлады таксама праводзяць мітынг на Плошчы Незалежнасці.
, 16.08.2020
Мінск, 16.08.2020EPA/YAUHEN YERCHAK Dostawca: PAP/EPA

Калоны дэманстрантаў з нацыянальнымі сцягамі рухаюцца ў бок цэнтра Мінска з Каменнай Горкі, Пушкінскай, Якуба Коласа, МТЗ, Курасоўшчыны, іншых раёнаў, паведамляе «Наша Ніва». Дзясяткі тысяч людзей ідуць патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі.

Сёння ўлады таксама праводзяць мітынг на Плошчы Незалежнасці. З усёй Беларусі на аўтобусах і цягніках прывезлі ў Мінск бюджэтнікаў, якім абяцалі прэміі і водпускі за ўдзел. Паводле журналістаў, сабралася некалькі тысяч чалавек.

Тым часам Лукашэнка на афіцыйным мітынгу заявіў, што нават калі будзе мёртвым, ён не аддасць краіну. «Якія новыя выбары? Хто на іх пойдзе? Бандыты і ўркі?», – кажа Лукашэнка.

Ён таксама гаворыць пра лялькаводаў, якія бачаць заходнія межы пад Мінскам. «Мы станем Брэсцкай крэпасцю, але краіну не аддамо», – сказаў дыктатар. Ён таксама сказаў, што «загубіце першага прэзідэнта – гэта будзе пачатак канца».

вс