Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Частка журналістаў БТ вырашыла наладзіць незалежнае тэлевяшчанне

21.08.2020 07:29
«У нас ёсць абсталяванне для працы і людзі для запуску праграм. Мы ўжо можам рабіць канкрэтныя перадачы».
Studio telewizyjne
Studio telewizyjneantb/ Shutterstock

Страйкуючыя журналісты БТ вырашылі наладзіць незалежнае тэлевяшчанне ў інтэрнэце - паведамляе карэспандэнт Польскага радыё. Яны ўжо зладзілі першы ўстаноўчы сход.

Частка журналістаў беларускага тэлебачання і радыё аб’явіла страйк. Некалькі журналістаў пакінула дзяржаўныя газеты. Цяпер яны хочуць стварыць уласную тэлевізійную платформу ў інтэрнэце.

«У нас будзе падтрымка. Ёсць абсталяванне для працы і людзі для запуску праграм. Мы ўжо можам рабіць канкрэтныя перадачы», – сказаў адзін з журналістаў на ўстаноўчым сходзе новага тэлебачання.

Пакуль што новае тэлебачанне не мае назвы. Некаторыя з журналістаў кажуць, што кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага тэлебачання мае намер наняць журналістаў з Расіі і Украіны, каб запоўніць дэфіцыт кадраў пасля адмовы ад працы беларускіх працаўнікоў.

нг