Кандыдатка паведаміла пра гэта на сваім профілі ў Фэйсбук.
«Рэалізуючы права, дадзенае мне як кандыдату ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, працягваю працэдуру прызнання несапраўднымі выбараў прэзідэнта, якія прайшлі 9 жніўня 2020 году», гаворыцца ў скарзе, якую Ганна Канапацкая накіравала ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.
Падставай для такога рашэння кандыдатка ў прэзідэнты назвала грубае парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Выбарчага кодэксу пры прызначэнні і правядзенні выбараў. У звязку з гэтым выбары трэба прызнаць несапраўднымі, дамагаецца Ганна Канапацкая.
Раней кандыдатка падавала скаргу на вынікі выбараў падалі ў Цэнтральную выбарчую камісію, як Андрэй Дзмітрыеў і Святлана Ціханоўская. Аднак Ганна Канапацкая. Аднак ЦВК адхіліла іх як беспадстаўныя.
юл