Сёння ён распавёў, што з ім здарылася падчас знікнення.
Дзмітрый Кудзелевіч знік у першай палове дня 20 жніўня. Позна ўвечары Кудзелевіч пазваніў жонцы і паведаміў, што знаходзіцца ў бяспецы, аднак дадому так і не вярнуўся. Некаторыя падрабязнасці здарэння ён патлумачыў у кароткім відэароліку, апублікаваным раніцай 21 жніўня.
- З 10 да 11 гадзінаў мне на тэлефон паступіў званок з просьбай прыехаць на сустрэчу для тлумачэння пазіцыі нашай Каардынацыйнай рады. Аднак мяне сустрэлі людзі далёка не прыязныя і далёка не аднадумцы. Выцягнуўшы з машыны, яны пагрузілі мяне і завезлі на вядомую Паркавую 1.
Гэта адрас міжраённага ўпраўлення КДБ. У роліку Дзмітрый Кудзелевіч таксама паведамляе, што яму ўдалося ўцячы адтуль. Цяпер, нягледзячы на небяспеку, ён плануе вярнуцца да працы ў страйкаме. Пакуль жа знаходзіцца ва Украіне.
юл