Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Марш новай Беларусі пройдзе ў нядзелю

22.08.2020 07:58
У Мінску ён распачнецца а 14.00 на Плошчы Незалежнасці. Плануецца, што ў сталіцу прыедуць таксама жыхары іншых краін.
Марш новай Беларусіфота: сацыяльныя сеткі

На акцыі лідары Каардынацыйнага Савета збіраюцца выступіць з важнай праграмнай заявай.

Адзначаецца, што ў мінулую нядзелю прайшла самая масавая акцыя ў гісторыі Беларусі, дзе былі вылучаныя тры народныя патрабаванні: неадкладная свабода ўсім затрыманым і палітвязням; сыход Лукашэнкі; правасуддзе над вінаватымі ў забойствах і катаваннях. Цяпер вельмі важна, каб заўтрашні марш быў не меншым, чым тыдзень таму. Пасля нядзельнага «Марша Свабоды» Святлана Ціханоўская заявіла, што гатовая стаць нацыянальным лідарам і запусціла стварэнне Каардынацыйнага Савета.

У запісаным відэа Ціханоўская заахвоціла не спыняцца і прыйсці на заўтрашні марш:

-Мы ўсе дастойныя жыць у новай Беларусі. Я вітаю кожнага, хто прыйдзе паказаць сваю волю і рашучасць, каб наблізіць нашую перамогу. Памятайце, толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця.

У сваю чаргу сёння ў 14 гадзін на Камароўскім рынку «Жанчыны ў белым» запрашаюць усіх далучыцца да шматтысячнай ланцугу салідарнасці супраць міліцэйскага самавольства і гвалту. Прыходзьце ў белым, бярыце кветкі. Акцыя выключна мірная.

«Жанчыны ў белым» патрабуюць:
- спыніць самавольства ўлады і вызваліць усіх палітвязняў
- расследаваць знікненні, забойства і катаванні людзей у турмах і аўтазаках
- пакараць усіх вінаватых, звольніць кіраўніцтва датычных спецслужбаў і міністэрстваў.

ав