Польскі журналіст з Гродна Ян Роман высока ацэньвае ініцыятыву Польскага радыё. Нагадваем, з сённяшняга дня ў эфіры Першай праграмы грамадскай радыёстанцыі тры разы ў дзень будуць выходзіць навіны па-беларуску.
- Гэта доказ салідарнасці з беларусамі, якія зараз у Беларусі змагаюцца за свабоду. Такая падтрымка з боку Польскага радыё важная, паколькі аб’ектыўнай інфармацыі ў Беларусі не хапае.
Ян Роман падкрэслівае, што беларусы яшчэ з часоў Савецкага Саюза прывыклі да таго, што сумленную інфармацыю трэба шыкаць на хвалях замежных СМІ. Журналіст таксама дадае, што перадачы па-беларуску ў эфіры Польскага радыё, дапамагаюць падтрымліваць беларускую мову.
уп/аз