Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Пскове затрымалі следчага з Беларусі, які падаў рапарт на сваволле сілавікоў

22.08.2020 18:38
 21 жніўня ўвечары Астаповіч быў затрыманы ў гасцініцы «Рыжская», цяпер ён знаходзіцца ў адным з аддзелаў міліцыі Пскова.
Допіс Андрэя Астаповіча ў сацыяльнай сетцы .

У Пскове затрымалі следчага з Беларусі, які ў рапарце на звальненне на пяці старонках апісаў беззаконне сілавых структураў. Следчы Андрэй Астаповіч некалькі дзён таму размясціў на сваёй старонцы ў Instagram фатаграфіі рапарта на звальненне з пазіцыі старшага следчага Партызанскага раённага аддзелу Следчага Камітэту па Мінску. Пскоўскага абаронцу Вячаслава Галавіна не дапусцілі да свайго кліента:

-Мяне да яго не пускаюць, што зараз адбываецца з Андрэем мне невядома. Дзякуй богу дазволілі яго пакарміць. Хутчэй за ўсё ён быў затрыманы па запыце службаў бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Астаповіч намагаўся праз Расію з’ехаць у Латвію, але праз абмежаванні на выезд з-за каранавіруса не змог гэта зрабіць. 21 жніўня ўвечары Астаповіч быў затрыманы ў гасцініцы «Рыжская», цяпер ён знаходзіцца ў адным з аддзелаў міліцыі Пскова.

эж