28-гадовы Мікіта Крыўцоў знік 12 жніўня. Ён прыехаў з Жодзіна ў Мінск і перастаў выходзіць на сувязь. Жонка паведамляла, што ягоны тэлефон апошні раз быў уключаны ў раёне РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску. Там яго адшукаць не ўдалося.
Сведчанняў таго, што Мікіта ўдзельнічаў альбо не ўдзельнічаў у акцыях пратэсту пакуль няма.
22 жніўня цела маладзёна было знойдзена павешаным у лесе ў Партызанскім раёне сталіцы. Міліцыя паведаміла сям’і, што на целе няма бачных цялесных пашкоджанняў, аднак сям’я пакуль не бачыла цела
Мікіты Крыўцова.
Ён быў футбольным фанатам, на назе ў Мікіты была татуіроўка з выявай Якуба Коласа.
onliner/nn/эж