Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Марш новай Беларусі»: Плошча Незалежнасці запоўнена людзьмі

23.08.2020 14:31
«Мы прагнем пераменаў. Нягледзячы на дождж, усёй сям’ёй разам з дзецьмі ідзем на марш».
 , , 23  2020 .
Плошча Незалежнасці, Мінск, 23 жніўня 2020 г. Фота: TUT.BY

23 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Мінску праходзіць «Марш новай Беларусі». У ім бяруць удзел жыхары краіны, нязгодныя з вынікамі выбараў і гвалтам сілавікоў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў а таксама рабочыя буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў.

Калоны з бел-чырвона-белымі сцягамі рухаюцца ў бок цэнтру з розных куткоў беларускай сталіцы. Чакаецца, што перад людзьмі выступяць прадстаўнікі Каардынацыйнай рады.

Пры гэтым ад раніцы Мінск літаральна запаланілі сілавікі і ваенная тэхніка. Адміністрацыйныя будынкі агароджаныя металічнымі рамкамі, Стэла – калючым дротам. Дзе-нідзе Мінск патрулююць ваенныя. Праз узмацняльнікі міліцыя папярэджвае, што збор людзей несанкцыянаваны і супраць іх можа быць ужытая сіла. Аднак людзей гэта не спыняе, людзі ідуць цэлымі семя’мі, гаворыць шматдзетная маці Анастасія:

-Мы прагнем пераменаў. Нягледзячы на дождж, усёй сям’ёй разам з дзецьмі ідзем на марш.

«Марш новай Беларусі» таксама праходзіць у рэгіёнах Беларусі. Напрыклад у Гродне па ўсіх радыёстанцыях амаль кожныя паўгадзіны транслююць заяву ад пракуратуры пра адміністратыўную і крымінальную адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Месца збору (Савецкая плошча) падрыхтавана ды абгароджана. У цэнтр Гродне з’ехаліся машыны з унутранымі войскамі, аўтазакі, бусы. У Берасці збор прызначаны на плошчы Леніна.

euraradio/racyja/эж