Імі былі паветраныя балонікі, запушчаныя з Літвы. Беларускія ўлады заявілі пра тое, што гэта правакацыя з боку Літоўскай Рэспублікі, рыхтуецца афіцыйная нота пратэсту.
- У нас зʼяўляюцца праблемы ня толькі ўнутры але і звонку. Гэта абсалютна скаардынаваныя дзеянні.
Казаў на днях Лукашэнка. Падобныя абвінавачанні агучваў і міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
- Вядзецца скаардынаваныя кампанія па справакаванні ў нашай краіне доўгатэрміновага палітычнага ды эканамічнага крызысу з дэстабілізацыяй сітуацыі. Для перадухілення дадзенага сцэнару мы прадугледзілі задзейнічанне сіл хуткага рэагавання.
Высветлілася, што насамрэч парушэнне было з боку Беларусі. Учора беларускі верталёт Мі-24 перасек літоўскую дзяржаўную мяжу ў раёне вёскі Мядзінінкай. Сёння Міністэрства замежных справаў Літвы ўручыла амбасадару Беларусі ноту пратэсту ў звязку з парушэння дзяржаўнай мяжы Літвы.
юл