Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўразвяз не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам

24.08.2020 09:12
Асобныя еўрапейскія палітыкі заклікаюць да ізаляцыі беларускага рэжыму.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/Quique Garcia Dostawca: PAP/EPA

Кіраўнік дыпламатыі Еўразвязу Жузэп Бурэль заявіў, што Еўразвяз не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам, аднак будзе вымушаны працягваць працаваць з ім як прадстаўніком улады ў Беларусі, падобным чынам як з прэзідэнтам Венесуэлы Нікалясам Мадурам.

Разам з тым асобныя краіны ЕЗ займаюць больш рашучую пазіцыю. Так міністр замежных спраў Урмас Рэйнсалу заявіў учора, што эстонская дзяржава будзе падтрымліваць дэмакратычную ды суверэнную Беларусь.

- Эстонская дзяржава будзе падтрымліваць беларускі народ, дэмакратычную Беларусь, а таксама тэрытарыяльную цэласнасць краіны.

Яшчэ больш востра выказалася экс-прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце. Яна заявіла, што свет больш ня можа весці двайную гульню з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, яго трэба палітычна і дыпламатычна ізаляваць.

юл