Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

АБСЕ запрапанавала ўладам Беларусі пасярэдніцтва

24.08.2020 13:25
Гэта чарговая парапанова, першую Мінск адрынуў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/FACUNDO ARRIZABALAGA Dostawca: PAP/EPA

Арганізацыя бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе ў чарговы раз прапанавала ўладам Беларусі пасярэдніцтва ў вырашэнні ўнутрыпалітычнага крызісу, – паведаміла «Нямецкая хваля».

У лісце да Аляксандра Лукашэнкі кіраўніцтва арганізацыі заявіла, што АБСЕ «пільна і з занепакоенасцю» сочыць за сітуацыяй у Беларусі. Яны адзначылі, што гатовыя прыехаць у краіну, каб абмеркаваць надзённыя выклікі. Польскі дэпутат Міхал Шчэрба мяркуе, што менавіта пад эгідай АБСЕ павінны прайсці новыя выбары ў Беларусі.

- Я спадзяюся на тое, каб ужо гэтай восенню або вясной былі праведзеныя паўторныя выбары, пад назіраннем АБСЕ. Такія выбары дапамогуць змяніць сітуацыю ў Беларусі. Добра было б правесці таксама парламенцкія і лакальныя выбары, бо толькі такія дзеянні прычыняцца да мірнага пераходу ўлады.

Першы раз АБСЕ прапанавала супрацоўніцтва Мінску 17 жніўня, але тая прапанова была адхіленая. Лёс цяперашняй таксама няпэўны, кажа палітолаг Рыгор Астапеня.

- Пакуль Лукашэнка не выказвае гатовасць да дыялогу. Але яго стаўленне можа змяніцца. Пад ціскам грамадства ёй будзе вымушаны пайсці на перамовы.

юл