Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ігар Ляшчэня звольнены з пасады Амбасадара Беларусі ў Славацкай Рэспубліцы

25.08.2020 08:18
Пасол Ляшчэня выступіў у падтрымку грамадзян, якія выйшлі на мірныя пратэсты пасля выбараў прэзідэнта.
Ігар ЛяшчэняYouTube/Screen

Ігар Ляшчэня звольнены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Беларусі ў Славацкай Рэспубліцы. Пра гэта паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Нагадаем, 15 жніўня пасол Ляшчэня выступіў у падтрымку грамадзян, якія выйшлі на мірныя пратэсты пасля выбараў прэзідэнта.

«І вось цяпер шэраг маіх суайчыннікаў на сабе спазналі, што шэраг супрацоўнікаў праваахоўных органаў у поўнай меры аднавілі традыцыі НКУС у талерантнай еўрапейскай Беларусі 21 века».

Пасля гэтага відэазвароту Ігар Ляшчэня падаў у адстаўку.

У сваім другім відэазвароце дзень таму дыпламат заклікаў беларускія ўлады да стварэння спецыяльнай камісіі для расследавання ўсіх выпадкаў катаванняў і збіцця дэманстрантаў.

«Улада разам з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці абавязана правесці адкрытае расследаванне па ўсіх вядомых заявах аб катаваннях і здзеках».

Ігар Ляшчэня плануе вярнуцца ў Беларусь у бліжэйшы час.