Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская ў Еўрапарламенце: Мы больш не апазіцыя, мы - большасць

25.08.2020 16:20
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у надзвычайным паседжанні камісіі замежных спраў Еўрапейскага парламенту
Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў надзвычайным паседжанні онлайнPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Святлана Ціханоўская заклікала шанаваць суверэнітэт Беларусі і яе тэрытарыяльную інтэгральнасць. Яна прыняла ўдзел (пры дапамозе відэа-канферэнцыі) у надзвычайным паседжанні камісіі замежных спраў Еўрапейскага парламенту.

Святлана Ціханоўская казала, што Беларусь прачнулася. –Мы ўжо не апазіцыя, мы – большасць, – падкрэсліла яна.

-Мірная рэвалюцыя працягваецца. Гэта ні прарасійская, ні антырасійская рэвалюцыя, гэта таксама ні антыеўразвязаўская, ні праеўразвязаўская рэвалюцыя. Гэта імкненне беларусаў да свабоднага і сумленнага выбару сваіх лідараў і прымання рашэння пра свой уласны лёс.

Святлана Ціханоўская таксама казала, што Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы.

-Культурніцка, гістарычна і геаграфічна Беларусь належыць Еўропе. Мы хочам прытрымлівацца нормаў міжнароднага права і хочам заняць месца сярод еўрапейскіх народаў, на якое мы заслугоўваем.

Святлана Ціханоўская таксама казала, што беларусы выйшлі на вуліцы, не паддадуцца і не адмовяцца ад сваіх патрабаванняў. Яна падкрэслівала, што грамадзяне хочуць мірным шляхам прывесці да свабодных выбараў.

ав