Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёння ў Беларусі сямнаццаты дзень масавых пратэстаў

25.08.2020 10:01
Уся Польшча і здаецца, увесь свет, назірае сёння за змаганнямі беларускага народа за свабоду і справядлівасць.
        ,     9 ,  , ,2020 .
Людзі на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў Беларусі 9 жніўня, Мінск, жнівень,2020 года. EPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA.

Наш карэспандэнт Анатоль Шрывель знаходзіцца ў Мінску і расказвае аб тым, што адбываецца прама цяпер і якіх падзей трэба чакаць цягам дня.

Сёння ў Беларусі сямнаццаты дзень масавых пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў, што праведзены 9 жніўня з грубымі парушэннямі і фальсіфікацыямі.
Пратэсты працягнуцца ў Мінску і па ўсёй Беларусі дзеля адстаўкі Лукашэнкі і пакарання вінаватых у гвалце і дзеля правядзення паўторных выбараў.
Тым часам, рэжым перайшоў да кропкавых затрыманняў лідараў пратэставага руху. Учора схоплены і дагэтуль пакінуты ў вязніцы Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі з Каардынацыйнай рады і яшчэ з дзясятак лідараў. З раніцы на допыт адправіўся Павел Латушка, яшчэ адзін сябра Рады, на допыт збіраецца і нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Днём у Маладзечне пройдзе развітанне з Мікітам Крыўцовым, якога неафіцыйна лічаць 6 ахвярай насілля падчас пратэстаў.

Агрэсіўныя дзеянні ўладаў толькі падаграюць пратэсты. Пад вечар чакаем, што на плошчу Незалежнасці зноў выйдуць людзі. Ды і сёння ёсць гістарычная прычына: 25 жніўня 1991 года беларускія патрыёты разам з дэпутатамі ад БНФ дамагліся ад Вярхоўнага савета БССР надання Канстытуцыйнай моцы Дэкларацыі аб незалежнасці. Была забаронена кампартыя і пачалася гісторыя новай Беларусі. Дарэчы, дэпутат Лукашэнка тады ад галасавання ўстрымаўся.

Анатоль Шырвель, спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё.