Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пад Міністэрствам адукацыі пратэставалі настаўнікі

25.08.2020 18:39
Яны абураныя словамі Лукашэнкі пра тое, што настаўнікам, якія не падтрымліваюць дзяржаўную ідэалогію, не месца ў сістэме адукацыі.
Пратэст настаўнікаўфота: tut.by

Каля Міністэрства адукацыі на Савецкай у Мінску адбыўся пратэст супраць учорашніх выказванняў Лукашэнкі пра тое, што настаўнікам, якія не падтрымліваюць дзяржаўную ідэалогію, не месца ў сістэме адукацыі.

«Хопіць нас пужаць», – крычалі тыя, хто прыйшоў пад Мінадукацыі ў падтрымку настаўнікаў і пабачыў, як на месца пад’ехала спецтэхніка і вайсковыя грузавікі.

Алена Каморчанка, якая 35 гадоў працавала настаўніцай фізікі і інфарматыкі, а цяпер знаходзіцца на пенсіі, кажа, што боязна было ісці, але цярпець такое стаўленне да настаўнікаў больш немагчыма.

-Я ўчора ўвесь вечар чытала Канстытуцыю і найшла некалькі пунктаў. Напрыклад, 4 артыкул гарантуе наяўнасць палітычных партый і ніхто не можа быць пакараны за палітычныя погляды. Я абурылася словамі прэзідэнта і пайшла на мітынг. У мяне быў плакат з намёкам, што прэзідэнт не ведае Канстытуцыі.

Да ўдзельнікаў пікету, а іх было каля трох сотняў, не выйшаў ніводзін прадстаўнік Міністэрства адукацыі.

ав