Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

25 жніўня: тысячы людзей на вуліцах Мінска (ФОТА)

26.08.2020 08:13
Адначасова паявіліся сведчанні аб адзінкавых затрыманнях, у прыватнасці ў Гродне і Мінску.
, 25  2020
Мінск, 25 жніўня 2020PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Учора вечарам у Мінску, а таксама іншых гарадах прайшлі чарговыя акцыі-пратэсты. Дадаткова яны былі прысвечаны 29-й гадавіне незалежнасці. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону. З днём незалежнасці павіншавала Святлана Ціханоўская.

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы Мінска, сотні ў іншых гарадах. Яны пратэставалі нягледзячы на непагадзь.

Каля Чырвонага касцёла ў Мінску вельмі эмацыйна прамаўляў працаўнік трактарнага заводу, які прадставіўся Валодзем. Яго сын стаў ахвяраў паслявыбарчага гвалту.

-Тут стаіць моладзь, а дзе вы бацькі? Вашыя жонкі тут. А вы дзе? Няўжож вы баязліўцы? Сколькі ж можна баяцца? Вы перастанеце баяцца, калі ў ваш дом загрукае бяда. Няхай мяне заб’юць, але я буду з вамі, з тымі, хто адважна выходзіць і крычыць: Жыве Беларусь і нашыя дзеці!

Адначасова паявіліся сведчанні аб адзінкавых затрыманнях, у прыватнасці ў Гродне і Мінску.

ав


Мінск, 25 жніўня 2020 Мінск, 25 жніўня 2020
Мінск, 25 жніўня 2020 Мінск, 25 жніўня 2020
Мінск, 25 жніўня 2020 Мінск, 25 жніўня 2020