Адвакатаў не дапускаюць да затрыманых.
Ідзецца пра двух сябраў прэзідыума Вольгу Кавалькову ды Сяргея Дылеўскага. Напярэдадні іх асудзілі на 10 сутак арышту за «арганізацыю несанкцыянаванай акцыі». Аднак, адвакаты паведамілі, што ім не дазваляюць сустрэча з падабароннымі, спасылаючыся на на складаную эпідэміялагічную абстаноўку. Адвакаты падалі скаргу скаргу ў Менскі гарадскі суд, а таксама ў пракуратуру на парушэнне права на абарону.
У чацвер на допыт у Следчы камітэт выклікалі сябру Рады Марыя Калеснікаву. Яна распавяла журналістам, што гэта ціск на Раду, але ён не эфектыўны. За суткі колькасць сябраў Каардынацыйнай рады вырасла да 2 тысяч чалавек.
Таксама сёння сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Павал Латушка паведаміў, што за ім вядзецца вонкавае назіранне. Ён бачыў людзей у чорных масках на Geely. Палітык дапусціў, што рыхтуецца затрыманне ці аказваецца псіхалагічны ціск.
юл