Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амбасадары краін Еўрасаюза асудзілі пераслед Каардынацыйнага савета

27.08.2020 18:02
У сумеснай заяве дыпламаты ЕС заявілі, што лічаць непрымальнымі прычыны затрымання і допыту членаў Каардынацыйнага савета.
Сцяг ЕўрасаюзаPhoto:Capri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі саюз і амбасадары дзяржаў - членаў супольнасці ў Беларусі асудзілі рэпрэсіі wладаў у Мінску w дачыненні да Каардынацыйнага савета.

Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі беларуская пракуратура распачала расследаванне супраць членаў савета на абвінавачваннах у антыканстытуцыйнай дзейнасці і спробе „захопу ўлады”.

Частку членаў савета дапыталі ў Следчым камітэце, а некаторых затрымалі на 10 сутак за арганізацыю незаконных сходаў і непадпарадкаванне загадам міліцыі.

Сярод апытаных былі беларуская пісьменніца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч, былы міністр культуры і дыпламат Беларусі Павел Латушка і блізкая супрацоўніца Святланы Ціханоўскай Марыя Калеснікава.

У сумеснай заяве дыпламаты ЕС заявілі, што лічаць непрымальнымі прычыны затрымання і допыту членаў Каардынацыйнага савета. „Беларусы просяць ва ўласнага ўраду дыялогу пра будучыню сваёй краіны”, - гаворыцца ў заяве.

аз