Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Студэнты і выкладчыкі ўніверсітэту імя Купалы патрабуюць перавыбараў

01.09.2020 21:56
Больш за 2 тысячы студэнтаў і выкладчыкаў Гродзенскага ўніверсітэта імя Купалы падпісаліся пад зваротам, у якім патрабуюць у тым ліку перавыбараў і вызвалення палітвязняў.
Аўдыё
  • Студэнты і выкладчыкі ўніверсітэту імя Купалы патрабуюць перавыбараў

Такім чынам у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы распачаўся новы навучальны год. Студэнты і выкладчыкі ў сваім звароце папросту абураныя тым, як прайшлі выбары і тымі дзеяннямі ўлады, якія адбыліся пазней.

«Мы хочам жыць у краіне, дзе выбары праходзяць сумленна... дзе міліцыя гарантуе бяспеку грамадзянаў, а не пагражае іх жыццю і здароўю... Мы патрабуем перавыбараў і прыцягнення да адказнасці тых, хто збіваў пратэстоўцаў», - гаворыцца ў звароце.

Студэнт 2 курса Аляксей пастаянна выходзіць на акцыі пратэсту і кажа, што пад зваротам падпісаліся большасць з яго групы.

«Нашы ўлады не вельмі прыстойна паводзяць сябе. І галоўны чалавек у краіне – не мае рацыі і ўсе гэта бачаць».

Рэктар універсітэту Ірына Кітурка сустракалася з ініцыятыўнай групай, паабяцала не звальняць выкладчыкаў і не адлічваць студэнтаў, якія былі затрыманыя падчас акцый. Але яна адмовілася выказваць сваю пазіцыю адносна фальсіфікацыі выбараў .

Алесь ЗАВІНОЎСКІ