У адной з буйнейшых ІТ-кампаній Беларусі PandaDoc прайшоў вобшук. Прадстаўнікі Камітэту Дзяржкантролю зачынілі супрацоўнікаў у офісе і забаранілі карыстацца тэлефонамі. Яны патрабавалі разблакаваць камп'ютары – у іншым выпадку пагражалі іх канфіскаваць. З офіса нікога не выпускалі, сказаў сузаснавальнік кампаніі Мікіта Мікада.
-У дамах некаторых супрацоўнікаў сёння быў вобшук. Некаторых забралі, іх месцазнаходжанне невядомае. Поўнасцю зразумела, што гэта палітычныя рэпрэсіі. Шукаць у нашым мінскім офісе няма чаго, таму што мы – сумленная ІТ-кампанія, і таму ўсё, што адбываецца, гэта палітычныя рэпрэсіі.
Мікіта Мікада адразу пасля пачатку пратэстаў у Беларусі заснаваў фонд для фінансавай падтрымкі сілавікоў, якія вырашацца пакінуць службу. Да фонду далучыліся таксама іншыя ІТ-прадпрыемства. Працаўнікі Мінскага парку высокіх тэхналогій штодзённа падчас перапынку на абед выходзяць пратэставаць супраць рэпрэсій рэжыму.
аев
здымак мае ілюстрацыйны характар