Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мінск працягвае пратэставаць

02.09.2020 20:51
Не абышлося аднак без затрыманняў, у тым ліку і журналістаў.
Спантанныя акцыі пратэсту сёння ўвечары прайшлі ў розных мікрараёнах Мінскафота: Тэлеграм-канал «Нашай Нівы»

Спантанныя акцыі пратэсту сёння ўвечары праходзць ў розных мікрараёнах Мінска. Людзі выходзілі і выходзяць (22:00 гадзіна паводле мінскага часу - рэд.) на маніфестацыі, ланцугі салідарнасці і пікеты пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў Серабранцы, Зялёным Лузе, Новай Баравой, Каменнай Горцы і іншых кутках беларускай сталіцы. Аўтааматары, сігналячы, падтрымліваюць удзельнікаў.

Мерапрыемствы маюць выключна мірны характар – іх удзельнікі не правакуюць і паводзяць сябе спакойна. 

Не абышлося аднак без затрыманняў, у тым ліку і журналістаў. У прыватнасці, быў затрыманы фотакарэспандэнт парталу tut.by Вадзім Заміроўскі, якога, аднак, пазней адпусцілі.

Удзельнікі пратэстаў заяўляюць, што на акцыі выйдуць таксама заўтра. 

вс