Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Фінскія хакеісты не прыляцелі на матч з «Дынама»

03.09.2020 13:57
Прычынай іхняй адмовы можа быць крытыка з боку заўзятараў.
Гэта ўжо сёмы сезон "джокераў" у КХЛкрыніца: jatkoaika.com

Хакеісты фінскай каманды «Ёкерыт» не прыляцелі на матч супраць мінскага «Дынама» у рамках «Кантынентальнай Хакейнай Лігі».

Матч у рамках першага тура лігі меўся адбыць сёння, аднак у Хельсінскім аэрапорце каманда так і не з’явілася. Перад сустрэчай клуб крытыкавалі заўзятары і фінскія СМІ, якія патрабавалі ад сваіх любімцаў не ляцець у Беларусь на фоне цяперашніх палітычных падзеяў.

Афіцыйнага каментара ад кіраўніцтва «Ёкерыт» пакуль няма. Таксама чакаем афіцыйнага погляду з боку лігі КХЛ.

пресссбол / аев