Адзін са стваральнікаў сайта, Глеб Койпіш, кажа, што ім хацелася ўнесці сваю лепту для дапамогі тым, хто бярэ ўдзел у страйках:
-У нас была ідэя стварыць сайт дапамогі і найперш тым, хто страйкуе, альбо збіраецца гэта рабіць, альбо згубілі працу з- за сваёй пазіцыі ці за ўдзел у страйку.
Мэта існавання сайту ў тым, каб чалавек, які прымае ўдзел у страйках меў адкуль чэрпаць не толькі юрыдычную інфармацыю, але і мог атрымаць рэальную матэрыяльную дапамогу ў патрэбе.
У прыватнасці, на сайце падрабязна распісана, як паводзіць сябе ў сітуацыях, калі вас затрымлівае міліцыя, як аформіць і законна правесці забастоўку на прадпрыемстве, як захоўвацца, калі працадаўца пагражае звальненнем за ўдзел у акцыях.
Адзін з важнейшых раздзелаў сайта – фінансавая падтрымка пры страце працы. Дзеля гэтага створаны фонд для людзей, якія страцілі працу ў выніку ўдзелу ў страйках.
Дарэчы, туды могуць звярнуцца людзі, якім патрэбна дапамога, а таксама тыя, хто маюць магчымасць яе аказаць.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ