Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дэпутат Варанецкі заклікаў правесці следства па катаванням

04.09.2020 10:23
Валер Варанецкім выразна паказаў сваю салідарнасць з народам і яго патрабаваннямі.
Валер Варанецкі падчас сустрэчы ў сваім акругуфота: tut.by

Учора адбылася сустрэча з дэпутатам ад Свіслацкай акругі № 94 Валерам Варанецкім. Ён пасля выбараў, як адзіны з чальцоў Палаты Прадстаўнікоў, звярнуў увагу на дзеянні сілавікоў. На сустрэчы ён падтрымаў сумненні сваіх выбаршчыкаў у справе выбараў:

- Мы павінны быць упэўненыя ў тым, што нашыя галасы не прапалі. Нам не ўдалося ўнесці змен рэкамендаваных БПІПЧ АБСЕ ды іншых арганізацыі і за гэта адказнасць ляжыць на заканадаўцах, у тым ліку і на мне. Нам не ўдалося забяспечыць празрыстых выбараў і выбарчага працэсу.

Варанецкі таксама падтрымаў права грамадзян на абурэнне і скрытыкаваў ужыццё сілы з боку ўлады. Абяцаў таксама, што будзе настойваць на правядзенне следства па катаванням і прыцягненне вінаватых да адказнасці.

аев