Беларуская Служба

Кавалькова і Латушка далі прэс-канферэнцыю ў Варшаве

07.09.2020 16:53
Яны пракаментавалі цяперашнюю сітуацыю ў краіне ды распавялі пра планы далейшай дзейнасці Рады.
.
.Прэс-канферэнцыя П.Латушкі і В.Кавальковай у Беларускім доме

Беларусь павінна вярнуцца ў прававое поле, у краіне павінен дзейнічаць закон, цяпер пануе дэспатызм - заявіла Вольга Кавалькова:

-Асноўнае, чаго цяпер патрабуе беларускі народ і Каардынацыйная рада, гэта закон, прававая дэмакратычная дзяржава. Таксама Канстытуцыя гарантуе нам права выбіраць і быць абранымі ва ўсе органы ўлады. Цяпер адбываюцца незаконныя дзеянні ў дачыненні да ўсяго беларускага народа.

Беларускаму рэжыму засталося мала часу, перамены непазбежныя - зазначыў Павал Латушка:

-Такая дзяржава не можа існаваць, а грамадства ў такой дзяржаве не можа развівацца. Пытанне фактычна вырашана. Я думаю, пішуцца апошнія старонкі гэтай улады і яна будзе змененая.

У сераду ў Варшаву прыедзе старшыня Каардынацыйнай рады Святлана Ціханоўская.

ав