Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Марш герояў у Гродне: дзясяткі затрыманых

13.09.2020 19:34
Сілавікі не дазволілі пратэстуючым выйсці ні на плошчу Савецкую, ні на плошчу Леніна, а калі калона пайшла па вуліцы Горкага, там яе акружылі і пачалі хапаць людзей.
 13.09.2020
Гродна 13.09.2020А.Завіноўскі

зелю на Савецкай плошчы ў цэнтры горада ўлады арганізавалі свята ўраджаю, працаваў сельскагаспадарчы кірмаш, адбываліся канцэрты вясковых артыстаў.
Пратэстоўцы сабраліся на вуліцы Савецкай і спрабавалі прайсці на плошчу Леніна але дарогу перакрыў АМАП. 

Пратэстоўцы вымушаны былі скіравацца на вуліцу Горкага, паколькі нідзе не было магчымасці павярнуць у цэнтр горада.

Тым не менш, у калоне панавала несамавітая атмасфера. Яна расцягнулася і ў ёй напэўна налічвалася некалькі тысяч чалавек. І людзі настроеныя змагацца да канца. Вось, што кажа адзін з пратэстоўцаў – Алег

- Мы павінны сказаць ім – не. Як доўга гэта будзе працягвацца? Пакуль не зыдзе Лукашэнка да таго часу гэта будзе працягвацца. Гэта ўжо працягваецца 26 гадоў. Гэта пачалося не сёння.

На Горкага калону разбілі і пачаўся хапун. Колькі канкрэтна пратэстоўцаў арыштавана невядома, але сярод іх і дзяўчаты і зусім яшчэ маладыя хлопцы.

Дакладна вядома, што падобныя маршы ў вобласці адбыліся ў Ваўкавыску, Лідзе і Навагрудку.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ