Штуршком да масавага выхаду на вуліцы Мінска і іншых месцах Беларусі стала так званая патаемная інаугурацыія Лукашэнкі, які 23 верасня правёў дзейства ў асяроддзі некалькіх соцен сваіх паплечнікаў. Такі ўчынак палітыка, якому народ фактычна адмовіў ў даверы, выклікаў абурэнне людзей і яны тысячамі выйшлі з дамоў на плошчы і скрыжаванні дарог, каб выказаць сваю нязгоду з палітычным фарсам Лукашэнкі. Учора сілавікі паспрабавалі жорстка разагнаць пратэсты, мноства арыштаваных і збітых. Але пратэсты працягнуліся з самага ранку.
З самай раніцы на Мінскай кальцавой дарозе стыхійныя пратэсты, кіроўцы ехалі марудна, штучна ствараючы заторы і нават спыняліся. У спальных мікрараёнах з раніцы ланцугі салідарнасці. На вялізных вазах на даху вядомага мінскага будынка намалявалі чырвоныя палосы на белым фоне, а на скульптуры грузавіка ля прахадной Мінскага аўтазавода з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг.
Ланцугі салідарнасці, шэсці, сядзячая забастоўка – так нязгоду са спробай лукашэнкі уступіць на пасаду выказалі студэнты мінскіх універсітэтаў – лінгвістычнага, радыётэхнічнага, эканамічнага і культуры.
Пасля працоўнага дня ў спальных раёнах і ў цэнтры Мінска зноў людна, бачны сцягі і транспаранты, машыны сігналяць. На нядзелю 27 рыхтуецца масавае шэсце «Народная інаўгурацыя» у падтрымку Святланы Ціханоўскай.
Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Анатоль Шырвель, Мінск.