Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сын Уладзіміра Макея звольніўся з МЗС

24.09.2020 23:13
Сыход сына з МЗС не застанецца абыякавым для кар'еры палітычнай Уладзіміра Макеяю
Аўдыё
  • П.Усаў: Сыход сына з МЗС не застанецца абыякавым для кар'еры палітычнай Уладзіміра Макея
Uładzimir Makiej w 2018 roku
Uładzimir Makiej w 2018 roku Alexandros Michailidis / Shutterstock.com

Інфармацыю пра тое, што Віталь Макей звольніўся з МЗС, «Нашай Нівы» пацвердзіла некалькі не звязаных паміж сабой крыніц.

Апошнія тры гады Віталь Макей адпрацаваў у цэнтральным апараце МЗС. Ён быў старшым дарадцам упраўлення ўстойлівага развіцця галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі.

Да гэтага сын кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея працаваў дарадцам па эканамічных і экалагічных пытаннях у прадстаўніцтве Беларусі пры ААН. А яшчэ раней быў першым сакратаром пасольства Беларусі ў Аўстрыі.

Сам Віталь Макей сказаў «НН»: «Я ўстрымаюся ад адказу. Спадзяюся на ваша разуменне».

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз таксама адмовіўся пацвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю.

Паводле палітычнага аглядальніка Паўла Усава, сыход сына з МЗС не застанецца абыякавым для кар'еры палітычнай Уладзіміра Макея і што рыхтуюцца змены на пасадзе кіраўніка беларускага МЗС. Хутчэй за ўсё новым міністрам замежных справаў Беларусі будзе Андрэй Савіных.

Таксама стала вядома, што з працы сышла намесніца начальніка службы дзяржаўнага пратакола, начальнік аддзелу візітаў Таццяна Федаровіч. Яна 23 верасня развітвалася з калектывам.

яс