Афіцыйна Гродзенскі драмтэатр зачыняецца праз каранавірус паводле рэкамендацыі Мінздароўя, паведамляе карэспандэнт «Белсату». Але неафіцыйна – з-за салідарнасці з акторам Ігарам Уланавым.
25 верасня быў звольнены актор Гродзенскага абласнога тэатру Ігар Уланаў, які абвесціў пра спыненне спектакля ў мінулую нядзелю. На ім трымаўся рэпертуар Гродзенскага драмтэатру. Увесь тэатр сыходзіць на прастой на нявызначаны час. Ігар Уланаў адмовіўся падпісаць дакументы пра звальненне.
Афіцыйна Гарадзенскі драмтэатр зачыняецца праз каранавірус паводле рэкамендацыі Мінздароўя.
На сёння-заўтра планавалася масавае наведванне тэатру гарадзенцамі, бо меліся ставіць спектаклі з удзелам Сяргея Курыленкі, заслужанага артыст Беларусі затрыманага ў нядзелю на маршы ў Гродне. Былі прададзеныя ўсе квіткі на сёння і на заўтра.
Такім чынам яшчэ адзін тэатр у Беларусі спыняе працу па палітычных матывах. Першым быў Купалаўскі тэатр у Мінску.
Белсат/ав