Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нядзельны марш у сацыяльных сетках афішуецца як прэзідэнцкая інаўгурацыя Святланы Ціханоўскай

26.09.2020 07:00
Суботні жаночы марш будзе рэпетыцыяй перад нядзельнай інаўгурацыяй.
Святлана Ціханоўскаяфота: Тэлеграм-канал «Пул Першай»

Суботні жаночы марш будзе рэпетыцыяй перад нядзельнай інаўгурацыяй на пасаду прэзідэнта Святланы Ціханоўскай. Жанчыны заклікаюць браць кветкі і лентачкі, апранацца па святочнаму. Збор а 14 гадзіне на плошчы Перамогі.

Нядзельны марш у сацыяльных сетках афішуецца менавіта як прэзідэнцкая інаўгурацыя Святланы Ціханоўскай. «Увесь цывілізаваны свет прызнае Святлану і Каардынацыйны савет адзінымі легітымнымі прадстаўнікамі беларусаў. Прыйшоў час беларусам паказаць свету, што такое сапраўдная народная інаўгурацыя!», – пішуць тэлеграм-каналы.

«Аб’явіўшы народную інаўгурацыі, вы чарговы раз выказалі сваю волю. Інаўгурацыя – гэта свята, якое не заканчваецца арыштамі, разгонамі і насіллем», – сказала ў відэазвароце з гэтай нагоды Святлана Ціханоўская:

-Мы з вамі прыкладаем усе магчымыя намаганні, каб сапраўдная інаўгурацыя, выбранага народам прэзідэнта ў будучым усё ж адбылася. І на яе былі запрошаныя ўсе. Дзякуй, што вы не спыняецеся. Я падтрымліваю ўсіх, хто выйдзе на вуліцы сваіх гарадоў у гэтую нядзелю, бо вы выходзіце за сябе, за свой народ і за новую Беларусь.

Пачатак нядзельнага маршу традыцыйна а 14 гадзіне, у цэнтры гарадоў. На нядзельны марш прапануецца браць партрэты Святланы Ціханоўская і плакаты ў яе гонар.

ав