Прадʼяўленыя Максіму абвінавачванні да гэтага часу няясныя. Яго абвінавачваюць у публічных закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі. Аднак усё, што рабіў Максім, гэта тлумачыў, як павінен працаваць закон.
Галадоўка – гэта пратэст Максіма супраць беззаконня. Таму што грамадству неабходныя законы, як чалавеку неабходная ежа.
Бліжэйшыя суткі штаб Бабарыкі будзе дзяліцца самым важным пра Максіма, каб усе маглі яшчэ раз пераканацца ў тым, што ён – вялікі прафесіянал і годны чалавек.
ав