Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзяржаўны доўг Беларусі вырас за студзень-жнівень на 29,1%

30.09.2020 16:29
Дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту склаў за студзень-жнівень 2020 года суме -1,5 млрд. рублёў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

У міністэрстве фінансаў Беларусі 30 верасня падзяліліся інфармацыяй аб стане дзяржаўнага доўгу краіны за перыяд са студзеня па жнівень, паведамляе Тэлеграф.

Па дадзеных міністэрства, дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 верасня 2020 года склаў 57,8 млрд. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2020 года на 13,0 млрд. рублёў, аб о на 29,1%.

Дзярждоўг складаецца з вонкавага і ўнутранага даўгоў дзяржавы.

«Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 верасня 2020 года склаў 17,7 млрд. долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 0,6 млрд. доляраў ЗША (з улікам курсавых розніц), або на 3,6%», – паведамілі ў Мінфіне.

За восем месяцаў 2020 года ўлады Беларусі ўзялі ў доўг суму, эквівалентную 1 921,2 млн. долараў ЗША. А заплацілі па мінулых даўгах 1 165,6 млн. долараў ЗША.
«Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 верасня 2020 года склаў 10,6 млрд. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 1,8 млрд. рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 20,6%», – падлічылі ў міністэрстве фінансаў.

Таксама ў Мінфіне ўдакладнілі, што дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту склаў за студзень-жнівень 2020 года суме -1,5 млрд. рублёў.

ав