Беларускае праваабарончая супольнасць патрабуе вызваліць іх з-пад варты.
29 верасня 2020 года суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд Паўлу Пяскову і Уладзіславу Еўсцігнееву па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціўленне супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас затрымання сілавікамі мірных пратэстоўцаў на акцыі 19 чэрвеня 2020 г. у г. Маладзечна. Павел Пяскоў асуджаны на тры гады і тры месяцы пазбаўлення волі, Уладзіслаў Еўсцігнееў – на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Праваабаронцы адзначаюць, што разгляд крымінальнай справы суправаджаўся працэсуальнымі адступленнямі ад прынцыпаў справядлівага суда, а прызначанае абодвум абвінавачаным пакаранне з'яўляецца празмерна жорсткім.
ав