Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнды-Панасюк улады хочуць адабраць дзяцей

01.10.2020 09:45
Даносы на сям'ю Шарэндаў прыйшлі ў аддзел адукацыі за подпісам намесніка начальніка Ленінскага РАУС Мікалая Самасюка.
 -
Паліна Шарэнда-ПанасюкКадр з відэа цэнтру "Вясна"

Брэстаўчанка просіць неабыякавых людзей падтрымаць яе сёння а 12-й гадзіне па адрасе Брэст, вуліца Маскоўская 273, кб. 54, куды яе выклікаюць разам з непаўналетнім сынам.

Даносы на сям'ю Шарэндаў прыйшлі ў аддзел адукацыі за подпісам намесніка начальніка Ленінскага РАУС Мікалая Самасюка. Муж Паліны, Андрэй, у цяперашні час адбывае чарговыя 15 сутак арышту.

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін гаворыць, што ў Беларусі ўжо гадамі распрацаваная практыка псіхалагічнага ціску на грамадска актыўных грамадзян:

-На іх ціснуць праз дзяцей, каб адхіліць ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Што тычыцца Паліны Шарэнды-Панасюк, то гэта стойкі баец. Гэтая каманда на яе ніякім чынам не паўплывае. Яна ведае свае правы і ведае, што яна не парушае законаў.

Уладзімр Вялічкін кажа, што актывіста добра разумее для чаго служыць гэты ціск і перакананы, што ў дзяржаўных службаў нічога не атрымаецца.

ав