Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сусветны дзень паштоўкі – гэта выдатная магчымасць і нагода, каб напісаць да палітвязняў

01.10.2020 11:02
Катаванне невядомасцю, інфармацыйным вакуумам – адно з самых вытанчаных катаванняў.
Аўдыё
  • Сусветны дзень паштоўкі – гэта выдатная магчымасць і нагода, каб напісаць да палітвязняў
.
.Free-Photos/pixabay.com/CC0

Чалавек адчувае сябе нежывым, абдзеленым увагай і клопатам, забытым сябрамі і калегамі, таму так важна пісаць тым, хто апынуўся за кратамі па палітычных матывах.

Пры гэтым не важна, ці знаёмыя вы асабіста з гэтым чалавекам, ці не. Для зняволеных лісты часта з'яўляюцца адзінай крыніцай сувязі з навакольным светам.

Сёння «Белпошта» праводзіць акцыю «Сусветны дзень паштоўкі». З 10.00 да 12.00 і з 15.00 да 17.00 у круглай зале паштамта (пр. Незалежнасці, 10) можна бясплатна адправіць лісты.

Таццяна Севярынец, маці Паўла, які ў суме не адзін год адсядзеў у зняволенні, адзначае, што такія паштоўкі, нават ад незнаёмых, для чалавека ў зняволенні вельмі важныя:

-Такія лісты, нейкі напамін пра тое, што пра чалавека памятаюць, што ацэньваюць яго барацьбу і ахвяру, гэта вельмі важна. Павел Севярынец заўсёды з павагай ставіўся да такіх лістоў, з цікаўнасцю і ўдзячнасцю. У мяне дома захоўваюцца цэлыя скрыні лістоў да яго. Павел не выкінуў ніводнага ліста.
На сайце праваабарончай арганізацыі «Вясна» можна знайсці спіс людзей, прызнаных праваабарончай супольнасцю палітвязнямі.

Не ведаеце, куды і каму паслаць паштоўку? На сайце праваабарончай арганізацыі «Вясна 96» ёсць спіс палітзняволеных.

У сваю чаргу на сайце «Белпошты» (https://dzr.by/wp-content/uploads/2020/09/akcziyavsemirnyjdenpochtovojkartochki_dwcditdb.docx), апублікаваны спіс паштовых аддзяленняў, дзе паштоўку можна адправіць бясплатна.

ав