Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія журналісты выступілі з сумеснай заявай

01.10.2020 16:23
Яны заклікаюць ўлады спыніць ціск на прэсу ды адклікаць пазоў супраць TUT.BY.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Беларуская асацыяцыя журналістаў і рэдакцыі беларускіх СМІ выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі адклікаць пазоў супраць TUT.BY і спыніць ціск на прэсу, кажа Вольга Хвоін з БАЖ.

- Салідарнасць паміж калегамі цяпер назіраецца, безумоўна, вялікая. Пытанне, ці міністэрства інфармацыі пачуе наш зварот? Мы спадзяемся, што яны пачуюць голас дзясяткаў журналістаў, якія падпісаліся пад зваротам.

Сёння на 13 сутак пасадзілі Уладзіміра Лапцэвіча, пад пагрозай арышту знаходзяцца адразу некалькі журналістаў 6tv.by. На волю выйшаў галоўны рэдактар інтэрнэт-партала «Магілёўскі рэгіён» Зміцер Салаўёў

юл