Гэта значыць, што міжнародныя эксперты збіраюць інфармацыю аб усіх пагрозах жыцця і свабодзе беларусаў. Гэта вельмі важны механізм, кажа старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.
- Гэта будзе ацэнкай сітуацыі ў Беларусі за апошні перыяд з боку міжнародных экспертаў. Цяпер яны збіраюць факт з розных крыніцаў – гэта добра, у іх будзе агульнае ўяўленне. Мы таксама дамо матэрыялы, які тычацца масавых катаванняў, збіцця людзей, парушэння элементарных правоў. Гэта вельмі сурʼёзныя маяк для адносін з беларускімі ўладамі на наступныя гады для ўсіх краін, якія зʼяўляюцца сябрамі АБСЕ.
Эксперты АБСЕ заклікаюць усіх, хто мае сведчанні гвалту над беларусамі, адпраўляць іх на афіцыйны адрас moscowmechanism2020@odihr.pl. Імёны ахвяраў не трапяць у публічны доступ.
юл